Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваецца міжнародная антытэрарыстычная канфэрэнцыя


МАДРЫД. У Мадрыдзе працягваецца міжнародная канфэрэнцыя ў барацьбе з тэрарызмам, прымеркаваная да першай гадавіны тэрактаў у цягніках гішпанскай сталіцы. Галоўная задача форуму, у якім бяруць удзел 20 цяперашніх і былых кіраўнікоў дзяржаваў і 200 экспэртаў, выпрацаваць міжнародную стратэгію ў ліквідацыі тэрарызму і пашырэньні дэмакратыі ў сьвеце. Сёньня на канфэрэнцыі мае выступіць генэральны сакратар ААН Кофі Анан.
XS
SM
MD
LG