Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Аслана Масхадава працягне барацьбу


БАКУ. Сын лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Аслана Масхадава зьбіраецца працягнуць барацьбу за незалежнасьць Чачэніі. 29-гадовы Анзор Масхадаў, які цяпер жыве ў Баку, заявіў пра гэта ў інтэрвію агенцтву “Рэйтэр”. Цела Аслана Масхадава, забітага 8 сакавіка расейскімі спэцслужбамі ў чачэнскім пасяленьні Талстой-Юрт, было ў сераду афіцыйна апазнаным. Расейскія ўлады заявілі, што не аддадуць цела Масхадава ягоным сваякам і не паведамяць пра месца пахаваньня.
XS
SM
MD
LG