Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Закаеў не выключае абвастрэньня сытуацыі ў Чачні


ХАНКАЛА. Працэдура апазнаньня цела Аслана Масхадава, якая праводзілася на ваеннай базе ў Ханкале, афіцыйна завершаная. Намесьнік генэральнага пракурора Расеі Мікалай Шэпель заявіў, што ўлады не выдадуць цела чачэнскага лідэра родным і не паведамяць ім аб месцы і часе пахаваньня. Масхадаў быў забіты 8 сакавіка ў чачэнскім сяле Толстой-Юрт ў часе апэрацыі расейскіх спэцслужбаў. ЗША і Эўразьвяз ізноў заклікалі расейскія ўлады вырашыць канфлікт у Чачні мірным шляхам. Ахмэд Закаеў, які быў прадстаўніком Аслана Масхадава, не выключае абвастрэньня сытуацыі ў рэспубліцы. Паводле Закаева, пасьля сьмерці Масхадава чачэнскі народ страціў апошнюю надзею на мірнае ўрэгуляваньне канфлікту і здольны на радыкальныя крокі.
XS
SM
MD
LG