Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан павітаў рашэньне прэм’ер-міністра Косава здацца Міжнароднаму трыбуналу


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан павітаў рашэньне прэм’ер-міністра Косава Рамуша Харадыная пайсьці ў адстаўку і добраахвотна здацца Міжнароднаму трыбуналу. Харадынай, які падаў ў адстаўку ва аўторак, ужо ў сераду прыбыў у Гаагу і здаўся трыбуналу. Абвінавачаньні супраць яго пакуль не абнародаваныя. У пэрыяд ўзброенага канфлікту ў Косаве ў 1998-199 гадах Харадынай быў адным з камандзіраў Косаўскай вызвольнай арміі, якая вяла ўзброеную барацьбу супраць сэрбскіх уладаў, якія прыціскалі косаўскіх паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG