Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Лібану ухваліў кандыдатуру Амара Карамі на пасаду прэм’ер-міністра


БЭЙРУТ. Парлямэнт Лібану ухваліў сёньня кандыдатуру Амара Карамі на пасаду прэм’ер-міністра. На мінулым тыдні кабінэт міністраў, які ўзначальваў Карамі, падаў у адстаўку пасьля забойства былога прэм’ер-міністра краіны Рафіка Харыры. Апазыцыя ўсклала адказнасьць за забойства на Сырыю і прасырыйскі ўрад Лібану. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў абвінаваціў Дамаск ў ціску на палітычныя працэсы ў Лібане і заклікаў неадкладна вывесьці сырыйскія войскі, назваўшы іх перадыслякацыю да мяжы з Сырыяй паўмерай.
XS
SM
MD
LG