Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

2 афіцэраў МУС Украіны абвінавачваюць у забойстве Гангадзэ


Кіеў. Генэральная пракуратура Украіны выставіла афіцыйныя абвінавачваньні двум афіцэрам міністэрства ўнутраных спраў ў наўмысным забойстве ў верасьні 2000 году незалежнага журналіста Георгія Гангадзэ. Два палкоўніка Ўпраўленьня крымінальнай выведкі МУС Украіны былі арыштаваныя на мінулым тыдні. Генпракурор Украіны Святаслаў Піскун заявіў, што замоўца забойства выяўлены, але прозьвішча не назваў. Мяркуюць, што маецца на ўвазе міністар унутраных спраў Юры Краўчанка, які скончыў самагубствам на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG