Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першы вайсковы трыбунал на Балканах


Сараева. Тут прайшла цырымонія адкрыцьця першага на Балканах вайсковага трыбунала, які будзе разглядаць справы аб вайсковых злачынствах. З басьнійскім судом будуць супрацоўнічаць судзьдзі і пракуроры зь іншых краінаў. Генэральны пракурор Гааскага трыбуналу Карла дэль Понтэ з гэтай нагоды заявіла: PONT0309 Крытэр пасьпяховай працы трыбуналу просты: ахвяры павіны атрымаць сатысфакцыю. Гэтых ахвяр – сотні тысячаў, і трыбунал, найперш, павінен займацца іх справамі. У бліжэйшы час Гааскі трыбунал перадасьць на разгляд новага суду некаторыя справы, датычныя вайны ў Босьніі ў 1992-1995 гадах.
XS
SM
MD
LG