Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт Грузіі адклаў абмеркаваньне вываду расейскіх вайсковых базаў


Тбілісі. Парлямэнт Грузіі адклаў абмеркаваньне магчымасьці вываду расейскіх вайсковых базаў з тэрыторыі краіны да моманту заканчэньня перамоў з Масквой. Як заявіла сьпікер парлямэнту Ніно Бурджанадзэ, пытаньне не было ўзгодненае з кіраўніцтвам краіны, і ўзьнікла на пасяджэньні спантанна. Яна адзначыла, што з Масквой існуе дамоўленасьць да 1-ага траўня разгледзіць пытаньне. У бліжэйшы час чакаецца заява прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі наконт расейскіх баз. Грузія настойвае на вывадзе расейскіх баз з Батумі і Ахалкалакі на працягу трох гадоў, Масква ж заяўляе, што дзеля гэтага ёй спатрэбіцца восем гадоў.
XS
SM
MD
LG