Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі напісалі ліст да Джорджа Буша


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Менску прадстаўнікі грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” перадалі ў амбасаду ЗША зварот да прэзыдэнта Джорджа Буша. У дакумэнце бізнэсоўцы просяць зьвярнуць увагу на становішча дробнага бізнэсу ў Беларусі.

“Прэзыдэнт Беларусі, які ўтрымлівае ўладу у рэспубліцы пераважна недэмакратычнымі мэтадамі, зусім сьвядома і мэтанакіравана зьнішчае ў краіне прадпрымальніцтва, абгрунтавана бачыць у прадпрымальніках найбольш уплывовую і арганізаваную сілу, што супрацьстаіць яго дыктатарскаму рэжыму”, – гаворыцца ў звароце прадпрымальнікаў.

Як зазначаюць аўтары, замест таго, каб мірным шляхам вырашыць канфлікт, пазьбегчы сацыяльнага выбуху, улады пайшлі на рэпрэсіўныя меры –запалохваньне і арышты прадпрымальнікаў. У гэтай сувязі лідэры “Пэрспэктывы” просяць прэзыдэнта Злучаных Штатаў “як прыхільніка і гаранта дэмакратыі ва ўсім сьвеце” аказаць ціск на беларускія ўлады з мэтай спыненьня рэпрэсіяў супраць прадпрымальнікаў і вырашэньня цяперашняга канфлікту.
XS
SM
MD
LG