Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: "Гэта крымінальнае злачынства крамлёўскай улады"


Сяргей Навумчык, Прага Інфармацыю пра забойства Аслана Масхадава камэнтуе па тэлефоне зь Нью-Ёрку старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

(Пазьняк: ) “Гібель Аслана Масхадава – гэта ёсьць крымінальнае злачынства крамлёўскай улады. Статус Масхадава стварыўся такі, што забойства яго не спрыяла б пэрспэктыве міру на Каўказе, і рабіць гэтага было нельга. Паколькі гэта зрабілі, дык зразумела, што легітымнага прэзыдэнта Чачэніі забілі тыя, хто зацікаўлены працягваць вайну на Каўказе. Гэта зразумела і абсалютна відавочна.

Зразумела таксама, што забойства Масхадава адбылося на згоду Пуціна, а можа, і па яго асабістым указаньні. Гэта пацьвярджае мае здагадкі, што пасьля правалу крывавага злачынства расейскіх спэцслужбаў у Беслане крамлёўская мафія вырашыла зьмяніць Пуціна, які ўжо стаіць па горла ў крыві, і становіцца адмоўнай фігурай у міжнародным пляне. Гэтае чарговае подлае забойства павісае на ім.

Крамлёўская ўлада павінна добра разумець, што пасьля забойства Масхадава чачэнцы могуць палічыць, што яны атрымалі маральнае права на забойства ў адказ, і можна не сумнявацца, што ў гэтым таксама будзе замешаны расейскі КГБ, які трымае цяпер абсалютную ўладу ў Расеі.

На маю думку, сьвет у чарговы раз пераконваецца, што Расеяй кіруе бандыцкі рэжым, які дзейнічае не па людзкіх, а па крымінальніцкіх законах. Я хачу выказаць сваё шкадаваньне родным і блізкім Аслана Масхадава і ўсяму гераічнаму чачэнскаму народу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG