Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка хоча вырашыць транзытныя і тарыфныя пытаньні зь Беларусьсю


Ул. інф. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка выступае за вырашэньне транзытных, тарыфных і мытных пытаньняў паміж Украінай і Беларусьсю, якія звужаюць гандлёва-эканамічныя дачыненьні паміж краінамі.

Пра гэта ўкраінскім лідэр заявіў учора падчас свайго візыту ў Нямеччыну. Віктар Юшчанка таксама дадаў: “Калі казаць пра іншыя галіны, я – прыхільнік таго, што зь Беларусьсю неабходна працаваць”.

На ягоную думку, у пытаньні Беларусі “палітычная пасіўнасьць – больш пройгрышная пазыцыя ў параўнаньні з дыялёгам”.

“Хаця дыялёг бывае складаным”, – дадаў украінскі прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG