Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін узнагародзіў Кім Чэн Іра мэдалём


ПХЭНЬЯН. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін узнагародзіў паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Іра медалём у гонар 60-годзьдзя завяршэньня Другой усясьветнай вайны. Дзеля атрыманьня ўзнагароды Кім асабіста наведаў амбасаду Расейскай Фэдэрацыі. Расея запрасіла Кім Чэн Іра да ўдзелу ва ўрачыстасьцях у Маскве, але пакуль не паведамляецца, ці плянуе лідэр Паўночнай Карэі выправіцца ў расейскую сталіцу.
XS
SM
MD
LG