Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія войскі могуць пакінуць Лібан у траўні


ВАШЫНГТОН. Амбасадар Сырыі ў Злучаных Штатах выказаў меркаваньне, што сырыйскія войскі пакінуць Лібан у траўні. Так на амэрыканскім тэлеканале CNN Імад Мустафа пракамэнтаваў учорашняе патрабаваньне прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, каб Сырыя вывела свае войскі і спэцслужбы зь Лібану да парлямэнцкіх выбараў у гэтай краіне. Учора тысячы людзей на вуліцах Бэйруту выказвалі падтрымку сырыйскай вайсковай прысутнасьці ў Лібане. Акцыю арганізавала прасырыйская ісламісцкая групоўка “Хэзбала”.
XS
SM
MD
LG