Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр заснавальнік салігорскай суполкі БНФ


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Салігорску 7 сакавіка на 71 годзе жыцьця памёр ад цяжкай хваробы былы лідэр тутэйшай суполкі руху БНФ “Адраджэньне” Феафан Раманоўскі.

Феафан Раманоўскі стаяў ля вытокаў стварэньня на пачатку 90-х гадоў у гэтым горадзе масавай арганізацыі сяброў Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”. Аднадумцы і паплечнікі колішняга лідэра гэтай арганізацыі адзначаюць яго важкі ўнёсак у справу нацыянальнага адраджэньня ў Салігорску і згуртаваньня тут дэмакратычных сіл.

Пахаваньне нябожчыка адбудзецца заўтра, 9 сакавіка.
XS
SM
MD
LG