Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм''ер-міністар Косава падаў у адстаўку


ПРЫШТЫНА. Прэм’ер-міністар Косава Рамуш Харадынай пайшоў у адстаўку пасьля таго, як стала вядома пра выстаўленыя яму Гааскім трыбуналам абвінавачаньні ў ваенных злачынствах. На прэсавай канфэрэнцыі ў Прыштыне Харадынай заявіў: “Я ні ў чым не вінаваты, але раз трыбунал выстаўляе супраць мяне вінавачаньні, я падаю ў адстаўку й тэрмінова адбываю ў Гаагу. Заклікаю вас – працягвайце працаваць у імя незалежнасьці Косава”.

Абвінавачаньні супраць Харадыная пакуль што не абнародаваныя. Вядома, што трыбунал расьсьледаваў ролю цяперашняга прэм’ера ва ўзброеным канфлікце ў Косаве пры канцы 1990-х гадоў, калі Харадынай быў лідэрам Арміі вызваленьня Косава.
XS
SM
MD
LG