Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібан: "Хэзбалах" выводзіць дэманстрантаў


БЭЙРУТ. Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся сёньня ў цэнтры лібанскай сталіцы на дэманстрацыю ў падтрымку сырыйскай вайсковай прысутнасьці ў Лібане. З ініцыятываю акцыі выступіла прасырыйская ісламісцкая групоўка “Хэзбалах”.

Напярэдадні прэзыдэнты Лібану й Сырыі Эміль Лахуд і Башар Асад дасягнулі дамоўленасьці аб перадысьлякацыі сырыйскіх войскаў ва ўсходнія раёны Лібану. Тэрмін поўнага вываду 14-тысячнага сырыйскага кантынгенту зь Лібану пакуль што не ўстаноўлены. Заходнія лідэры ахарактарывалі пагадненьне прэзыдэнтаў Лібану й Сырыі як паўмеру.
XS
SM
MD
LG