Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай пагражае Тайваню ўжываньнем сілы


ПЭКІН. На паседжаньні парлямэнту Кітаю абнародаваны законапраект аб магчымым ужыцьці сілы супраць Тайваню ў выпадку спробы тайваньскіх уладаў абвясьціць незалежнасьць. Намесьнік старшыні Ўсекітайскага сходу народных дэпутатаў Ван Чжао Го заявіў, што альтэрнатываю сілавому варыянту можа быць мірнае ўзьяднаньне Тайваню з Кітаем паводле прынцыпу “адна краіна – дзьве сыстэмы”.

Тайваньскія ўлады выступілі супраць новага закону, заявіўшы, што ён дае легітымныя падставы для ваенных дзеяньняў КНР супраць Тайваню.
XS
SM
MD
LG