Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гвазьдзікі на 8 сакавіка ў Польшчы практычна ніхто не купляе


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паводле дадзеных адмысловага апытаньня, праведзенага ў Польшчы напярэдадні 8 сакавіка, бальшыня полек не цікавяцца палітыкай і лічаць, што Дзень жанчынаў стаў больш прывабным, калі ён сьвяткуецца без ранейшага прымусу.

Амаль 65% полек заяўляюць, што не цікавяцца палітыкай, а кожная трэцяя жыхарка Польшчы прызнаецца, што рэгулярна сочыць за падзеямі ў палітычным жыцьці краіны і сьвету. Што да мужчынаў, дык сярод іх палітыкай актыўна цікавіцца кожны другі.

Пры гэтым цікава, што ў сёлетніх парлямэнцкіх выбарах маюць намер узяць удзел толькі на 1% менш кабетаў, чым мужчынаў.

Між тым большасьць знаных полек, у якіх напярэдадні 8 сакавіка пыталіся, як яны ставяцца да гэтага сьвята, заявілі, што гэты дзень усё ж “вытрымаў выпрабаваньне часам”.

“Калі Дзень жанчынаў пазбавіўся ідэалягічнага шалупіньня, дык ад яго засталося толькі самае прыемнае – усьмешкі і кветкі”, – кажа пісьменьніца Крысьціна Кофта.

Цікава, што да гэтага “ідэалягічнага шалупіньня” палякі, як падаецца, залічваюць і гвазьдзікі, бо менавіта гэтыя кветкі, якія даравалі жанчынам на 8 сакавіка ў сацыялістычныя часы, цяпер на гэтае сьвята амаль ніхто не купляе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG