Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox populi: ці пацярпелі Вашыя сьвяты ад страйку падпрымальнікаў?


Сьвятлана Курс, Менск “Ці набывалі Вы падарункі да сьвятаў на кірмашах, і ці пацярпелі Вашыя сьвяты ад страйку падпрымальнікаў?” Такое пытаньне задавала менчукам нашая карэспандэнтка.

Падаецца, што бальшыня людзей незадаволеныя звужэньнем выбару, але гатовыя зноў набываць падарункі ў дзяржаўных ГУМе ды ЦУМе.

(Мужчына: ) “На рынку купляю звычайна. Я не прыхільнік закрыцьця рынкаў. Давядзецца ехаць у крамы, а там малы выбар – і дорага”.

(Мужчына: ) “У ГУМе, у ЦУМе, ну трэба ж недзе купляць. На рынку таксама. Павысяцца кошты на рынках – і ў ЦУМе вырастуць”.

(Мужчына: ) “І на кірмашох, і ў крамах. Я Вам скажу: трэба, каб прадпрымальнікі працавалі. Тады большы выбар. А так меншы, і мы павінны набываць ня тое, што хацелі і ня лепшага гатунку”.

(Мужчына: ) “Падарункі – гэта фармальнасьць, таму я не трачу часу, каб набываць карыснае. Гэта могуць быць кветкі або дробязь якая. Набываю ў ГУМе, ЦУМе, іншых месцах, куды ня трэба ехаць. Праўда, кірмашы дазвалялі вялікі выбар мець, а так даводзіцца задавальняцца дзяржаўнымі крамамі”.

(Мужчына: ) “Я купляў у крамах, на рынках – не. У гандлёвых комплексах”.

(Дзяўчына: ) “Толькі матулі веснавыя кветкі і паштоўку. Паштоўку раблю сама, кветкі – у адпаведных людзей набываю”.

(Хлапец: ) “Кожны раз купляю ў іншых месцах, шукаю нешта арыгінальнае”.

(Дзяўчына: ) “Купляю па дарозе. Нядаўна проста ў мэтро набыла ружу”.

(Жанчына-бібліятэкарка: ) “Шмат сябровак, знаёмых, хочацца ўсім надаць увагу. Заробкі ў працаўнікоў культуры – самі ведаеце. Пойдзеш у краму – дорага. Усё на рынак хадзіла. Цяпер зачынена там. У краме дорага, проста касмэтыку не падорыш. Ну, хіба што мімозы галінку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG