Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Юшчанка распачынае візыт у ФРГ


БЭРЛІН. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка распачынае двухдзённы візыт у Нямеччыну. Чакаецца, што пазьней сёньня ён сустрэнецца з канцлерам ФРГ Гэрхардам Шрэдэрам. У сераду ён выступіць з прамоваю ў Бундэстагу. Цягам візыту ён будзе гаварыць пра магчымасьці далучэньня Ўкраіны да НАТО і Эўразьвязу. Напярэдадні візыту ў інтэрвію нямецкім журналістам Юшчанка заявіў, што Эўропа ня поўная без Украіны.
XS
SM
MD
LG