Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз шакаваны жорсткім разгонам жаночай дэманстрацыі ў Стамбуле


БРУСЭЛЬ: Эўразьвяз выказаў свой шок тэлекадрамі з жорсткага разгону жаночай дэманстрацыі ў Стамбуле. У дэманстрацыі перад Міжнародным Жаночым Днём узялі удзел каля 500 жанчынаў. Паліцыя ўжыла супраць іх сьлезацечны газ і дубінкі. Эўразьвяз у войстрых словах заклікаў турэцкія ўлады рассьледваць гэты інцыдэнт і не дапусьціць падобнага ўжываньня сілы супраць мірных дэманстрантаў ў будучыні. З крытычнай заявай на адрас Турцыі Эўразьвяз выступіў ў часе, калі эўрапэйскія прадстаўнікі прыбылі ў Анкару для перамоваў аб будучым далучэньня Турцыі да Эўразьвязу. Правы жынчынаў будуць адным з галоўных пунктаў перамоваў з турэцкім бокам.
XS
SM
MD
LG