Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Леанід Кучма ўзяў удзел у пахаваньні былога міністра Краўчанкі


КІЕЎ: Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма ўзяў ўдзел у пахаваньні былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Краўчанкі, які памёр у таямнічых акалічнасьцяў ў мінулую пятніцу. У той-жа дзень, ён павінен быў даць у судзе паказаньні ў справе забойства апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ. Паводле афіцыйнай вэрсыі, гэта было самагубства. У лісьце знойдзеным на месцы канчыны былога міністра была знойдзеная запіска, у якой Краўчанка называе сябе ахвярай інтрыгаў прэзыдэнта Леаніда Кучмы і ягонага атачэньня. Сам Кучма дасьць паказаньні ў судзе ў бліжэйшыя дні, аднак ён адхіляе любое саўдзельніцтва ў забойстве Гангадзэ. Апанэнты Кучмы лічаць, што былы прэзыдэнт загадаў Краўчанку пазбыцца клапатлівага журналіста.
XS
SM
MD
LG