Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргіская апазыцыя патрабуе адмяніць парлямэнцкія выбары і паскорыць выбары прэзыдэнта


БІШКЕК: Апазыцыйныя лідэры Кіргістану заклікалі да правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў і скасаваньня вынікаў нядаўніх парлямэнцкіх выбараў. Лідэр апазыцыйнага Народнага Руху Курманбек Бакіеў выступіў з гэтым заклікам перад групай дэманстрантаў ў горадзе Джалалабад. Народны Рух разам зь іншай апазыцыйнай партыяй Ата-Юрт заклікалі правесьці ранейшыя выбары кіраўніка дзяржавы і падоўжыць на адзін год паўнамоцтвы цяперашянага парлямэнту. Пратэсту супраць парлямэнцкіх выбараў працягваюцца ў іншых раёнах краіны. Тры тысячы чалавек блякуюць урадавыя будынкіі ў правінцыі Узген, а паўтары тысячы чалавек- у правінцыі Нарын.
XS
SM
MD
LG