Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэры Сырыі і Лібану абмяркуюць вывад войскаў


БЭЙРУТ. Прэзыдэнт Лібану і Сырыі Эміль Лагуд і Башар Асад маюць сустрэцца сёньня, каб абмеркаваць плян вываду сырыйскіх войскаў зь Лібану. У нядзелю лібанскі міністар абароны заявіў, што сырыйскія войскі пачнуць перагрупоўку ў Даліну Бэкаа адразу пасьля сёньняшняй сустрэчы. Двое лідэраў маюць дамовіцца пра дэталі пляну вываду войскаў, у тым ліку пра крайнія тэрміны. У нядзелю прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартмэнту ЗША Адам Эрэлі заявіў, што перагрупоўка гэта недастатковы крок і што Вашынгтон жадае неадкладнага і поўнага вываду войскаў. Пад міжнародным ціскам прэзыдэнт Сырыі Асад абвясьціў у суботу пра пляны поўнага вываду войскаў зь Лібану. Тым часам ісламісцкая групоўка “Хізбалаг” заклікала да масавых дэманстрацый ў цэнтры Бэйруту ў падтрымку Сырыі. Сырыйскія войскі знаходзяцца ў Лібане ад часоў умяшаньня ў грамадзянскую вайну ў гэтай краіне ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя. Цяпер у Лібане каля 14 тысяч сырыйскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG