Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Пакістану наведае Кіргізію


БІШКЕК. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф сёньня наведае Кіргізію з аднадзённым візытам. Учора Мушараф правёў у Ташкенце перамовы з прэзыдэнтам Узбэкістану Ісламам Карымавым. Мушараф паабяцаў арыштаваць і выдаць усіх узбэцкіх тэрарыстаў, якія хаваюцца на пакістанскай тэрыторыі. Раней Карымаў абвінавачваў Пакістан у тым, што на яго тэрыторыі дзейнічаюць лягеры тэрарыстычнай сеткі аль-Кайда, дзе сярод іншых праходзяць падрыхтоўку і ўзбэцкія тэрарысты. За мінулы год ва Ўзбэкістане ў сэрыі самагубчых выбухаў і перастрэлак загінулі больш за 50 чалавек. Узбэцкія ўлады вінавацілі ў гэтых нападах ваяўнікоў, падрыхтаваных аль-Кайдай.
XS
SM
MD
LG