Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты італьянскі агент ўзнагароджаны мэдалём


РЫМ. Сёньня ў Рыме адбудзецца ўрачыстае пахаваньне агента італьянскіх спэцслужбаў, забітага амэрыканскімі вайскоўцамі. Агент Нікола Каліпары дапамагаў вызваліць італьянскую журналістку Джуліану Сгрэну, якая ўтрымлівалася ў закладніках. Калі аўтамабіль з вызваленай журналісткай ехаў да багдадзкага аэрапорту, яго абстралялі амэрыканскія вайскоўцы. Каліпары, які закрыў журналістку ўласным целам, будзе пасьмяротна ўзнагароджаны залатым мэдалём Італіі за гераізм. Сгрэна, якая была параненая ў плячо пярэчыць амэрыканскай вэрсіі гэтага інцыдэнту. Паводле амэрыканскіх вайскоўцаў, яны адкрылі агонь калі машына, якая ехала зь перавышэньнем хуткасьці, не спынілася на прапускным пункце. Сгрэна кажа, што прапускнога пункту не было, і машына хуткасьці не перавышала, едучы прыкладна 50-60 кілямэтраў на гадзіну. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паабяцаў, што амэрыканскія ўлады правядуць поўнае расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG