Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Малдове зноў перамагаюць камуністы


КІШЫНЭЎ. Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў найбольшую колькасьць месцаў у парлямэнце пасьля ўчорашніх выбараў у Малдове атрымае кіроўчая Камуністычная партыя на чале зь цяперашнім малдоўскім прэзыдэнтам Ўладзімерам Вароніным. Пасьля падліку 60 працэнтаў галасоў, камуністы маюць 47 працэнтаў падтрымкі. Гэта абяцае ім 57 месцаў у парлямэнце, што дастаткова, каб сфармаваць урад, але для абраньня прэзыдэнта трэба 61 дэпутацкі голас. Цэнтрысцкі блёк “Дэмакратычная Малдова” пакуль што мае каля 28 працэнтаў галасоў, а правацэнтрысцкая Народная хрысьціянска-дэмакратычная партыя – каля 8 працэнтаў. Цяперашні прэзыдэнт Варонін заяўляе пра курс Малдовы на інтэграцыю ў Эўразьвяз. Тры гады таму лідэр малдоўскіх камуністаў агучваў больш пра-расейскую пазыцыю. Аднак адносіны з Масквой пагоршыліся з-за спрэчак наконт прысутнасьці расейскіх войскаў у сэпаратысцкім рэгіёне Прыднястроўе. Пакуль што не паведамляецца пра нейкія сур’ёзныя парушэньні ў дзень выбараў. Раней Злучаныя Штаты і Эўразьвяз выказалі занепакоенасьць абмежаваньнямі ў мэдыях і запалохваньнямі падчас выбарчай кампаніі.
XS
SM
MD
LG