Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На выбарах у Малдове перамагае Камуністычная партыя


КІШЫНЭЎ. Паводле дадзеных “экзыт-пол”, на парлямэнцкіх выбарах у Малдове перамагае кіруючая Камуністычная партыя на чале з прэзыдэнтам Уладзімерам Вароніным. У адпаведнасьці з вынікамі “экзыт-пол”, камуністы атрымалі 42 адсоткі галасоў, цэнтрысцкі блёк “Дэмакратычная Малдова” – 28 адсоткаў, а правацэнтрысцкая Хрысьціянска-Дэмакратычная партыя – 14 адсоткаў. Цэнтарвыбаркам заявіў, што выбары ў Малдове адбыліся. Яўка выбаршчыкаў склала 54 адсоткі. Больш чым 1100 кандыдатаў змагаліся за 101 дэпутацкі мандат.
XS
SM
MD
LG