Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удава экс-кіраўніка МУС Украіны зьвярнулася ў пракуратуру


КІЕЎ. Удава экс-міністра ўнутраных справаў Украіны Юр’я Краўчанкі зьвярнулася ў пракуратуру. Яна патрабуе прыцягнуць да адказнасьці некаторых палітыкаў за тое, што яны давялі яе мужа да самагубства. Краўчанка пакончыў з сабой 4 сакавіка, калі павінен быў прыйсьці ў пракуратуру на допыт ў справе забойства журналіста Георгія Гангадзэ ў 2000 годзе. Кіраўнік службы бясьпекі Аляксандар Турчынаў абнародаваў перадсьмяротную запіску Краўчанкі. Той піша, што стаў ахвярай палітычных інтрыг колішняга прэзыдэнта Украіны Леаніда Кучмы і ягонага атачэньня. Кучма, які працягвае настойваць на тым, што ён не мае ніякага дачыненьня да забойства журналіста, будзе выкліканы на допыт.
XS
SM
MD
LG