Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пракуратура Італіі расьсьледуе забойства супрацоўніка спэцслужбаў у Іраку


РЫМ. Пракуратура Італіі пачала расьсьледаваньне справы аб забойстве высокапастаўленага супрацоўніка італьянскіх спэцслужбаў у Іраку Ніколы Каліпары. Каліпары загінуў у пятніцу ў Багдадзе, калі машыну, у якой ён ехаў з вызваленай з палону журналісткай Джуліанай Сгрэнай, абстралялі амэрыканскія вайскоўцы. Сгрэна была параненая ў плячо – Каліпары закрыў яе сваім целам. Амэрыканскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што машына не спынілася ля блёк-пасту. Джуліана Сгрэна заяўляе, што гэта хлусьня. Паводле яе, калі яны заехалі на тэрыторыю, якую кантралююць амэрыканскія войскі, абсалютна нечакана без папярэджаньня машыну пачалі абстрэльваць. Сгрэна цьвердзіць, што на дарозе не было ніякага блёк-пасту, і яны ехалі з хуткасьцю 50-60 кілямэтраў у гадзіну. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд ў тэлефоннай размове са сваім італьянскім калегам Антоніа Марцінам выказаў глыбокае шкадаваньне з нагоды гэтага інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG