Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле паліцыя разагнала дэманстрацыю з нагоды 8 сакавіка


СТАМБУЛ. У гэтым горадзе паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і дубінкі для разгону несанкцыянаванай дэманстрацыі з нагоды Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка. На дэманстрацыю выйшлі каля 300 чалавек, якія асуджаюць палітыку ўраду і патрабуюць роўных правоў для жанчынаў і мужчынаў. Паліцыя ўжыла сілу пасьля таго, як частка дэманстрантаў адмовілася падпарадкавацца загаду разысьціся.
XS
SM
MD
LG