Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першае паседжаньне новага парлямэнту Іраку адбудзецца 16 сакавіка


БАГДАД. Першае паседжаньне новага парлямэнту Іраку адбудзецца 16 сакавіка, заявіў віцэ-прэм’ер краіны Бархам Саліх. У інтэрвію тэлеканалу “Аль-Арабія” Саліх выказаў надзею, што да гэтага тэрміну будзе сфармаваны новы ўрад. Прадстаўнікі вядучага шыіцкага блёку – Аб’яднанага ірацкага альянсу, які атрымаў абсалютную большасьць у парлямэнце, і кааліцыі курдаў, якая займае другое месца паводле колькасьці мандатаў, ужо больш за месяц спрабуюць узгадніць склад новага кабінэту. Гэтая сытуацыя выклікае рэзкую крытыку з боку многіх ірацкіх палітыкаў.
XS
SM
MD
LG