Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадыслякацыя сырыйскіх войскаў ў Лібане пачнецца ў панядзелак


БЭЙРУТ. Перадыслякацыя сырыйскіх войскаў ў Лібане пачнецца ў панядзелак. Як паведаміў міністар абароны Лібану Абдул Рахім Врад, перавод войскаў у лог Бекаа пачнецца адразу пасьля сустрэчы ў Дамаску прэзыдэнтаў Сырыі і Лібану. Пра перадыслякацыю аб’явіў ўчора прэзыдэнт Сырыі Башар Асад, падкрэсьліўшы, што аб поўным вывадзе войскаў з Лібану гутарка можа ісьці толькі пры ўмове, калі за гэта выкажацца ўвесь лібанскі народ. Прасырыйскія дзеячы ў Лібане і лідэр групоўкі “Хэзбалах” катэгарычна супраць гэтага. На поўным вывадзе войскаў настойвае міжнародная супольнасьць і лібанская апазыцыя. ЗША лічаць “недастатковай” перадыслякацыю сырыйскіх войскаў у Лібане і патрабуюць поўнага і неадкладнага вываду войск з лібанскай тэрыторыі. Гэтую пазыцыю падзяляе і Ізраіль.
XS
SM
MD
LG