Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя перадысьлякуе свае войскі ў Лібане


ДАМАСК. Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад аб’явіў пра перадысьлякацыю сырыйскіх войскаў у Лібане. Выступаючы сёньня ў парлямэнце, Асад заявіў, што войскі будуць пераведзеныя на ўсход Лібану да мяжы з Сырыяй. Ён падкрэсьліў, што Сырыя гатовая цалкам вывесьці войскі, калі за гэта выкажацца ўвесь лібанскі народ. Паводле Асада, дэталі пляну перадысьлякацыі ён абмяркуе на наступным тыдні з прэзыдэнтам Лібану Эмілем Лагудам. Усясьветная супольнасьць патрабуе поўнага вываду сырыйскіх войскаў зь Лібану. Супраць вайсковай прысутнасьці Сырыі выступае і лібанская апазыцыя, якая абвінавачвае Дамаск ў датычнасьці да забойства былога прэм’ер-міністра Рафіка Харыры.
XS
SM
MD
LG