Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэгеран супраць разгляду на Радзе Бясьпекі ААН яго ядзернай праграмы


ТЭГЕРАН. Галоўны прадстаўнік Ірану ў перамовах з МАГАТЭ у справе яго ядзернай праграмы Хасан Роўхані сёньня засьцярог Злучаныя Штаты і Эўразьвяз, каб тыя не выносілі пытаньне ядзернай праграмы Ірану на разгляд Рады Бясьпекі ААН. Выступаючы на міжнароднай канфэрэнцыі ў справе ядзерных тэхналёгій у Тэгеране, Роўхані заявіў, што ў такім выпадку Іран адновіць ўзбагачэньне ўрану і адмовіцца ад далейшых перамоваў наконт сваёй ядзернай праграмы. Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына спрабуюць пераканаць Тэгеран адмовіцца ад работ ў справе ўзбагачэньня ўрану, які можна выкарыстоўваць для вырабу ядзернай зброі. Вашынгтон абвінавачвае Іран ў тайных спробах вырабіць атамную бомбу. Іран адкідае гэтыя абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG