Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Антыўрадавыя пратэсты ў Кіргізстане


ДЖАЛАЛ-АБАД. У гэтым абласным цэнтры на поўдні Кіргізстану каля двух тысячаў прыхільнікаў апазыцыі працягваюць акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы. Больш за сто чалавек застаюцца ў будынку раённай адміністрацыі, які ўчора быў захоплены ўдзельнікамі пратэстаў. Яны патрабуюць адстаўкі ўраду Кіргізстану і адмены вынікаў нядаўніх парлямэнцкіх выбараў. Паліцыя пакуль не ўмешваецца. Барыс Полуэктаў, намесьнік кіраўніка службы нацыянальнай бясьпекі заявіў, што апазыцыя хоча быць зьбітай, каб распачаць масавыя акцыі пратэсту. Паводле яго, людзі пратэстуюць “за грошы”.
XS
SM
MD
LG