Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расьсьледаваньне забойства азэрбайджанскага журналіста


БАКУ. Сьледчая група, якая расьсьледуе забойства заснавальніка і рэдактара апазыцыйнага часопісу “Манітор” Эльмара Гусэйнава, сёньня зьвярнулася да людзей з заклікам паведаміць інфармацыю, якая бы магла дапамагчы ў пошуку забойцаў журналіста. Часопіс “Манітор” выступаў з вострай крытыкай на адрас уладаў Азэрбайджану. У склад аб’яднанай сьледчай групы ўвайшлі прадстаўнікі Генэральнай пракуратуры, міністэрства ўнутраных справаў і міністэрства нацыянальнай бясьпекі. Сьледчая група спадзяецца на актыўную падтрымку грамадзянаў, гарантуе ананімнасьць і бясьпеку кожнаму, хто прадставіць інфармацыю Лідэры азэрбайджанскай апазыцыі лічаць, што, магчыма, Гусэйнава забілі на загад уладаў з прычыны ягонай прафэсійнай дзейнасьці. Азэрбайджанскі прэзыдэнт Ільхам Аліеў назваў гэтае забойства “ўдарам па дэмакратыі” і загадаў правесьці тэрміновае расьсьледаваньне.
XS
SM
MD
LG