Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку вызваленая італьянская журналістка Джуліяна Сгрэна


РЫМ. У Іраку вызваленая італьянская журналістка Джуліяна Сгрэна, якую ў пачатку лютага захапілі як закладніцу. Але, паводле заявы італьянскага прэм’ер-міністра Сільвіа Бэрлюсконі, адзін агент сілаў бясьпекі Італіі, які яе суправаджаў, быў забіты, калі аўтамабіль, на якім журналістка з аховаю ехала на лётнішча, быў памылкова абстраляны амэрыканскімі вайскоўцамі. Сільвіа Бэрлюсконі сказаў, што журналістка Джуліяна Сгрэна была параненая. У часе прэсавай канфэрэнцыі ўчора ўвечары італьянскі-прэм’ер паведаміў, што ён запатрабаваў тлумачэньняў ад амбасадара ЗША ў Рыме. Іншыя зьвесткі зь Іраку пра інцыдэнт – супярэчлівыя.
XS
SM
MD
LG