Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалася моладзевая кампанія “Рабі сябе сам: экшн!”


Альгерд Невяроўскі, Менск Яе мэта – прыцягнуць актыўную моладзь да вырашэньня актуальных сацыяльных праблемаў грамадзтва. Пераможцы кампаніі атрымаюць права прадэманстраваць відэаролік пра свой праект на тэлеканалах, а таксама шанец на працаўладкаваньне ў рэклямных і PR-агенцыях.

Арганізатарамі моладзевай акцыі выступілі часопіс “Студэнцкая думка”, газэта “Комсомольская правда”, “Першы музычны канал” ды іншыя.

Арганізатары прапануюць маладым людзям ва ўзросьце ад 16 да 25 гадоў запрапанаваць свае цікавыя і карысныя для грамадзтва праекты. Праз два месяцы некалькі праектаў пераможцаў будуць прадэманстраваныя па тэлебачаньні, у эфіры FM-станцыяў і ў газэтах. Такім чынам маладым і актыўным людзям прапануюць стаць “зоркамі”. Гаворыць каардынатар кампаніі “Рабі сябе сам” Мікола Шакель.

(Шакель: ) “У нас, на афіцыйным партале кампаніі, цяпер адкрыўся так званы банк праблемаў. Чалавек туды можа зайсьці і запісаць тую праблему, якая яго турбуе. Тое, што, скажам, яго непакоіць у сацыяльным спэктры і тое, што ён ня можа вырашыць і прапануе вырашыць удзельнікам”.

Іншы каардынатар Сяргей Сахараў так акрэсьліў мэту кампаніі:

(Сахараў: ) “Мэта нашай кампаніі – паказаць, што людзі павінны бачыць ў сябе актывіста, крэатыўнага актывіста, і павінны бачыць у першую чаргу па справах. Калі ты гатовы рабіць нешта добрае для грамадзтва, то ты патэнцыйна наш герой”.

Сёлетняя моладзевая кампанія ўжо другая па ліку. Першая праходзіла напрыканцы 2003 году. Тады 600 чалавек са 149 камандаў фармавалі сваю беларускую мару пад лёзунгам: “Не чакай моманту, стварай яго сам!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG