Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія прадпрымальнікі выйдуць на плошчу ў панядзелак


Марыя Усьціновіч, Магілёў У Магілёве страйкоўцы вырашылі зноў сабрацца на цэнтральнай плошчы 7 сакавіка. А сёньня, у пятніцу, у цэнтры Магілёва, перад будынкам аблвыканкаму зноў сабраліся прадпрымальнікі, якія аб’явілі страйк.

Паводле ўдзельнікаў акцыі пратэсту, сёньня на плошчы людзей было нават болей, чым 1 сакавіка – больш за тысячу чалавек.

Паводле словаў аднаго зь лідэраў прадпрымальнікаў, кіраўніка абласной арганізацыі БНФ Рыгора Кастусёва, гандляроў узрушылі папярэджаньні аб неабходнасьці заплаціць падатак на даданую вартасьць (ПДВ), якія яны атрымалі з падаткавай інспэкцыі. Акрамя гэтага, паведаміў Кастусёў, некалькі соцень магілёўскіх страйкоўцаў напісалі заявы аб спыненьні прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Дробныя бізнэсоўцы вырашылі, што бліжэйшыя два дні на кожным рынку яны паспрабуюць пагутарыць з тымі гандлярамі, якія ўсё ж такі выйшлі на працу, і заклікаць іх да салідарнасьці са страйкоўцамі. А ў панядзелак, 7 сакавіка яны мяркуюць зноў сабрацца на плошчы імя Леніна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG