Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вывезьці яго [Гангадзэ], распрануць яго, без штаноў пакінуць…”


Сяргей Абламейка, Прага У распараджэньні Радыё Свабода ёсьць фрагмэнты запісаў размоваў прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, зробленых афіцэрам украінскіх спэцслужбаў Міколам Мельнічэнкам. На адным з гэтых фрагмэнтаў два галасы, падобныя да галасоў Леаніда Кучмы і тагачаснага міністра ўнутраных справаў Юрыя Краўчанкі, абмяркоўваюць дэталі расправы зь незалежным журналістам Георгіем Гангадзэ.

Вось адзін такі фрагмэнт. Пачынае голас, падобны да голасу Леаніда Кучмы.

(Кучма: ) “Я ж кажу, вывезьці яго, выкінуць яго, аддаць яго чачэнцам...”

(Краўчанка: ) “Мы прадумаем гэта. Мы зробім так, каб...”

(Кучма: ) “Значыць, вывезьці яго, распрануць яго, без штаноў пакінуць, няхай сядзіць”.

(Краўчанка: ) “Я зрабіў бы гэта проста. Яны паведамілі мне сёньня. Мы вывучаем сытуацыю – дзе ён ходзіць, як ён ходзіць. Мы яшчэ трошкі-трошкі паназіраем, а пасьля зробім гэта. У мяне проста цяпер ёсьць каманда баявая, сапраўдныя арлы, зробяць усё, што захочаш”.

Гэта быў фрагмэнт запісаў афіцэра ўкраінскіх спэцслужбаў Міколы Мельнічэнкі, на якіх галасы падобныя да Леаніда Кумы і знойдзенага сёньня мёртвым экс-міністра ўнутраных справаў Украіны Юрыя Краўчанкі абмяркоўваюць шляхі нэўтралізацыі апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ. Абезгалоўленае цела Гангадзэ было знойдзенае ў лістападзе 2000 году ў Тарашчанскім лесе непадалёк ад украінскай сталіцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG