Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Акт аб распаўсюджваньні дэмакратыі" будзе разгледжаны ў Кангрэсе ЗША


Сяргей Абламейка, Прага У Сэнат і Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўнесены законапраект па падтрымцы дэмакратычных рухаў у замежных краінах. Ён называецца "Акт аб распаўсюджваньні дэмакратыі".

Гэты дакумэнт прадугледжвае выдаткаваньне з фэдэральнага бюджэту ЗША на працягу найбліжэйшых чатырох гадоў 700 мільёнаў даляраў на праграмы падтрымкі дэмакратычных рухаў за мяжой і абавязвае адміністрацыю ЗША штогод выступаць з дакладам, у які будуць уключаныя "канкрэтныя пляны распаўсюджваньня дэмакратыі ў недэмакратычных краінах".

Пры гэтым дакумэнт агаворвае стварэньне ў структуры Дзярждэпартамэнту ЗША новай ўправы дэмакратычных рухаў і пераходных працэсаў, а таксама адкрыцьцё пры амэрыканскіх пасольствах за мяжой рэгіянальных дэмакратычных цэнтраў. Мяркуецца, што такія структуры забясьпечаць для ЗША больш цеснае ўзаемадзеяньне з дэмакратычнымі сіламі ў канкрэтных краінах і зробяць амэрыканскую дапамогу такім рухам адраснай.

Як паведамляецца, згаданы законапраект, аўтарамі якога зьяўляюцца сэнатар-рэспубліканец Джон Макэйн і сэнатар-дэмакрат Джозэф Лібэрман, прадугледжвае выдаткаваньне з фэдэральнага бюджэту ЗША на працягу найбліжэйшых двух гадоў 250 мільёнаў даляраў на праграмы падтрымкі дэмакратычных рухаў за мяжой.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG