Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар унутраных справаў Украіны скончыў жыцьцё самагубствам


КІЕЎ. Украінская міліцыя расьсьледуе абставіны сьмерці былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Краўчанкі, які, паводле Міністэрства Ўнутраных Справаў, скончыў жыцьцё самагубствам за некалькі гадзінаў да таго, як меўся даваць сьведчаньні ў справе Гангадзэ. Прэзыдэнт Віктар Юшчанка выказаў меркаваньне аб дачыненьні Краўчанкі да выкраданьня і забойства журналіста Георгія Гангадзэ ў 2000 годзе: “У кожнага ёсьць выбар: ісьці на супрацоўніцтва з судом, пракуратурай, даваць паказаньні, выходзіць на публічны суд, адстойваць правы і гонар. І другі варыянт: учыніць суд над сабою”. Сьмерць Краўчанкі настала праз два дні пасьля таго, як пракуратура выявіла чатырох асобаў, датычных да забойства Гангадзэ і пастанавіла апытаць Краўчанку. Юры Краўчанка займаў пасаду міністра ўнутраных справаў ад 1995 да 2001 году.
XS
SM
MD
LG