Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку пахавалі забітага журналіста Гусэйнава


БАКУ. Тысячы азэрбайджанцаў узялі сёньня ўдзел у пахаваньні забітага журналіста Эльмара Гусэйнава. Гусэйнаў, чый часопіс ”Манітор” востра крытыкаваў азэрбайджанскія ўлады, быў застрэлены два дні таму пры нявысьветленых абставінах. Лідэры апазыцыі мяркуюць, што забойства Гусэйнава магло стацца вынікам помсты з боку ўладаў. Удзельнікі разьвітальнай цырымоніі адмовіліся сесьці на запрапанаваныя ўладамі аўтобусы і каля 10 тысячаў чалавек прайшлі на могілкі пехатою па вуліцах Баку. Апазыцыя плянуе ў сувязі з забойствам Гусэйнава правесьці на наступным тыдні дэманстрацыю пратэсту.
XS
SM
MD
LG