Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная супольнасьць патрабуе вываду сырыйскіх войскаў зь Лібану


ДАМАСК. Прэзыдэнт Сырыі Башар Аль-Асад выступіць у суботу ў парлямэнце з заявай наконт апошніх палітычных падзеяў. Гэты выступ будзе зьвязаны з усё большым дыпляматычным ціскам на Сырыю, ад якой патрабуюць вывесьці 14 тысячаў вайскоўцаў з суседняга Лібану. Злучаныя Штаты, Францыя, Вялікая Брытанія, Савудаўская Арабія, Расея ды іншыя краіны патрабуюць вывесьці зь Лібану сырыйскі міратворчы кантынгент, разьмешчаны там падчас лібанскай грамадзянскай вайны, якая скончылася ў 1990 годзе. Заклікі аб вывадзе войска ўзмацніліся пасьля забойства ў мінулым месяцы былога лібанскага прэм’ера Рафіка Харыры, у якім шмат хто ў Лібане вінаваціць Сырыю.
XS
SM
MD
LG