Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане працягваюцца пратэсты супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў


БІШКЕК. У Кіргізстане працягваюцца акцыі пратэсту супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулую нядзелю. Удзельнікі акцыі патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Аскара Акаева. Найбольшая дэманстрацыя з удзелам каля 3 тысячаў чалавек адбылася ў горадзе Джалалабад на поўдні краіны, каля тысячы чалавек сабраліся перад будынкам Найвышэйшага Суду ў Бішкеку і яшчэ каля тысячы маніфэстантаў пратэставалі ў горадзе Ош. Другі тур галасаваньня мае адбыцца 13 сакавіка. Паводле АБСЭ, першы тур выбараў не адпавядаў міжнародным дэмакратычным стандартам.
XS
SM
MD
LG