Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Часовы прэм''ер Іраку спрабуе захаваць сваю пасаду


БАГДАД. Часовы прэм’ер Іраку Іяд Аляўі працягвае спробы сфармаваць кааліцыю зь іншымі палітычнымі групамі, што б дазволіла яму захаваць сваю пасаду. “Перш за ўсё, я не зьбіраюся ў адстаўку, бо, як вы ведаеце, мы змагаліся з рэжымам Садама, а цяпер мы маем іншую важную задачу – адбудову Іраку”, -- сказаў часовы прэм''ер Іраку. Партыя Аляўі заняла трэцяе месца на парлямэнцкіх выбарах 30 студзеня, саступіўшы кантраляванаму шыітамі Аб’яднанаму Ірацкаму Альянсу і курдзкай кааліцыі. Тым часам, сёньня ў розных сутычках у Іраку быў забіты адзін афіцэр паліцыі і трое амэрыканскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG