Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малдова рыхтуецца да парлямэнцкіх выбараў


КІШЫНЭЎ. Прэзыдэнт Малдовы камуніст Уладзімір Варонін заявіў, што будучыня краіны будзе залежаць ад свабоднага і справядлівага галасаваньня на выбарах у гэтую нядзелю. Кандыдаты на выбарах будуць змагацца за 101 месца ў парлямэнце Малдовы, які пасьля абярэ прэзыдэнта. Хоць Варонін перамог у 2001 годзе як прарасейскі кандыдат, за час прэзыдэнцтва ён зьмяніў сваю пазыцыю, часткова з прычыны разыходжаньня з Расеяй у пытаньні прысутнасьці расейскага войска ў Прыднястроўі. Сёньня малдоўскія камуністы падтрымваюць курс на эўрапейскую інтэграцыю Малдовы.
XS
SM
MD
LG