Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леванеўскага перавялі ў іншую калёнію


Алег Грузьдзіловіч, Менск Валера Леванеўскага перавялі з Магілёўскай калёніі ў калёнію у Івацэвіцкім раёне. Паводле сваякоў вязьня, прычыны пераводу ім не паведамілі. Нічога невядома пра прычыны і самому Валеру Леванеўскаму.

Цяпер Валер Леванеўскі знаходзіцца ў двухмесячным каранціне, абавязковым для ўсіх навічкоў калёніі.

Дарэчы, Валер Леванеўскі не ўпершыню патрапіў ў калёнію № 22 у пасёлку Даманава Івацэвіцкага раёну. Летась пасьля суду яго ўжо накіроўвалі ў гэтую калёнію, але пазьней перавялі ў Магілёў. Прычынаў пераводу тады таксама не тлумачылі.

Нагадаем, летась Валер Леванеўскі быў асуджаны да 2 гадоў зьняволеньня. Ва ўлётцы, якую падрыхтаваў лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў напярэдадні мітынгу, было напісана: “Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб за твой кошт нехта жыў у сваё задавальненьне, катаўся на горных лыжах у Аўстрыі.”

Суд убачыў у гэтых словах зьнявагу прэзыдэнта. За гэта ж разам з Валерам Леванеўскім быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня прадпрымальнік Аляксандр Васільеў. Пакараньне ён адбывае ў Аршанскай калёніі.
XS
SM
MD
LG