Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня ў Баку -- пахаваньне Эльмара Гусэйнава


БАКУ. Сёньня ў азэрбайджанскай сталіцы адбудзецца пахаваньне забітага ў сераду Эльмара Гусэйнава, заснавальніка і галоўнага рэдактара апазыцыйнага часопіса “Манітор”. Лідэры апазыцыі лічаць, што Гусэйнаў стаў ахвярай з прычыны крытыкі ўладаў на старонках часопісу “Манітор”. Яны заклікаюць да масавых антыўрадавых пратэстаў. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заклікаў апазыцыю не выкарыстоўваць забойства вядомага журналіста для распальваньня хваляваньняў у краіне. Ён сказаў, што не дазволіць скарыстаць забойства дзеля палітычнай кампаніі. Сёньня ў Баку прыбывае прадстаўнік амэрыканскага ФБР, каб дапамагчы ў расьсьледаваньні абставін забойства.Эўрапейскія арганізацыі выказалі абурэньне ў сувязі з забойствам вядомага азэрбайджанскага журналіста і заклікаюць ўрад краіны знайсьці і пакараць вінаватых. Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс назваў забойства Гусэйнава ўдарам па свабодзе слова ў Азэрбайджану. З рэзкім асуджэньнем злачынства выступілі таксама Эўразьвяз і Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.
XS
SM
MD
LG